У Дэтройце ва ўзросце 52 гадоў памёр лідар гурта Soundgarden Крыс Корнэл. Пра гэта паведамляе Fox News са спасылкай на прадстаўніка музыканта.

NY Times

NY Times

Ніякіх звестак аб прычынах смерці няма. Прадстаўнікі музыканта заявілі, што смерць была нечаканай, і музыка не адчуваў ніякіх праблем са здароўем.

Крыс Корнэл найбольш вядомы як вакаліст рок-групы Soundgarden і калектыву Audioslave, дзе ён граў з музыкамі Rage Against The Machine.

Корнэл — адзін з найбольш вядомых і папулярных рок-музыкаў 1990-х. Soundgarden на чале з ім былі аднымі з піянераў гранджу і разам з Nirvana і Pearl Jam сталі найбольш папулярнымі групамі гэтага кірунку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?