Беларуска-ўкраінскі панк-рок гурт Brutto прэзентаваў новы альбом «Рокі». У кружэлку ўвайшлі 12 песняў, 2 на ўкраінскай мове, 3 на беларускай мове, 1 — на англійскай і 6 — на рускай.
У альбом увайшлі і знаёмыя песні з Ляпісаў, якія былі пераробленыя пад фармат Brutto — «Тэлевізар» і «Матрошка».
У прамове да «Рокі» гурт напісаў «Укантакце»: BRUTTO сыходзіць з Вялікай Палітыкі (там усё ясна) — у Вялікую Рэлігію (там усё туманна).
Абгортка альбому.
Што думаеце пра новы альбом? Слухалі ўжо? Абмяркоўвайце!