Беларускія ўлады ў чымсьці памыліліся, уводзячы падатак на дармаедства, — ён не прайшоў праверку грамадствам. Пра гэта пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў заявіў на прэс-канферэнцыі з нагоды Дня яднання Беларусі і Расіі 30 сакавіка ў Мінску.

— Дэкрэт № 3 — падыход да нарматыўнага акту такога ўзроўню павінен больш сур'ёзна прапрацоўвацца. Меркаванне чыноўніка ў нас галоўнае. А дзе грамадскасць? Ёсць маладзёжныя, ветэранскія, жаночыя рухі. Чаму з імі не абмяркоўваць? Каб не нараджалася потым паўмільёна паперак — маўляў, заплаці. Чаму мае рацыю той, хто прыдумаў, а не грамадства? Праблема дакумента ў тым, што ён не прайшоў праверку грамадствам. Адсюль раскол у грамадстве. Даводзіць раскол грамадства да крытычнага і грошы пад гэта атрымаць — гэта цяпер задача непрымірымай апазіцыі. Ну як так, мяне скарацілі — і прыходзіць паперка, маўляў, плаці, — лічыць Сурыкаў.

У той жа час дыпламат адзначыў, што да тых, хто свядома ўхіляецца ад працы, не плаціць падаткі, магчыма, павінны прымацца нейкія меры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?