Вядомы турэцкі аўтар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2006 год Архан Памук раскрытыкаваў рашэнні Нобелеўскага камітэта апошніх гадоў. Гэта адбылося ў Маскве падчас ўручэння прэміі «Ясная паляна».

«Я даведаўся пра Нобель Боба Дылана ў Нью-Ёрку, і я быў моцна расчараваны. У свеце столькі годных амерыканскіх пісьменнікаў, якія вартыя прэміі. А ўручаюць музыканту. Думаю, у гэты дзень многія пісьменнікі былі пакрыўджаныя», — сказаў Памук у інтэрв’ю расійскаму агенцтву ТАСС.

«А за год да гэтага Нобеля атрымала журналістка [Святлана Алексіевіч]. Канечне, Нобелеўскі камітэт мае права на спрэчныя рашэнні. Але мне хочацца, каб прэмію давалі тым, хто вядомы дзякуючы літаратуры», — адзначыў літаратар.

Архан Памук атрымаў Нобеля, як пісьменнік, які «ў пошуках меланхалічнай душы свайго роднага гораду адкрыў новыя сімвалы сутыкненьня і перапляцення культураў». Родны горад Памука — Стамбул. А адна з самых знакавых кніг — «Стамбул. Горад успамінаў».

У Турцыі Памук лічыцца спрэчнай постаццю, бо закрануў на міжнароднай арэне табуяваную тэму генацыду армян. У Турцыі нават палілі на вуліцах яго кнігі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?