У судзе Ленінскага раёна Брэста сёння разглядзелі адміністрацыйныя справы затрыманых 5 сакавіка прадстаўнікоў анархісцкага руху. Хлопцаў затрымалі пасля актыўнага ўдзелу ў брэсцкім «Маршы недармаедаў».

На Марш у Брэсце выйшла больш за тысячу абураных грамадзян. Фота Радыё Свабода

На Марш у Брэсце выйшла больш за тысячу абураных грамадзян. Фота Радыё Свабода

Паўтара дзясятка анархістаў здолелі павесці за сабой астатніх удзельнікаў мітынгу. Міліцыянты пазабіралі анархістаў з іх кватэр увечары пасля Марша. Ноч хлопцы правялі ў ІЧУ Ленінскага РАУСа.

Суд над чатырма актывістамі прайшоў увечары 6 сакавіка. 

Іх прызналі вінаватымі ў парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах. Суддзя вырашыў пакараць актывістаў адміністратыўным арыштам.

Руслан Х., Дзмітрый Л. і Андрэй Дз. былі асуджаныя на 5 сутак, Аляксандр К. — на 4. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?