У праграме «Галоўны эфір» на «Беларусь-1» былі згаданыя пратэсты за адмену Дэкрэта №3. Сюжэт Юрыя Пракопава называўся «Марш супраць справядлівасці».

Ніякія абставіны акцыі — месца, колькасць удзельнікаў і гэтак далей — не тлумачыліся. Тэлевізіёншчыкі апелявалі да неабходнасці сплачваць падаткі. Маўляў, з чаго плаціць вайсковую пенсію арганізатарам акцый? У гэты час на экране паказвалі Міколу Статкевіча.

«Дзяржава шмат не патрабуе — проста выйсці з ценю. Усяго 20 базавых на год. І не з беспрацоўных, як гэта зараз спрабуюць прадставіць так званыя незалежныя СМІ. А з вельмі працаздольных, актыўных, паспяховых людзей», — патлумачыў Пракопаў.

Юрый Пракопаў. Фота Tvr.by

Юрый Пракопаў. Фота Tvr.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0