Прэс-сакратар Міністэрства спорту Уладзімір Несцяровіч заявіў, што беларускае Міністэрства спорту і турызму пакуль не пачынала высвятляць асобу чалавека, які нёс сцяг Расіі на адкрыцці Паралімпійскіх гульняў.

Reuters.com

Reuters.com

«Я пакуль што не ведаю, хто гэты чалавек. Менавіта цяпер я не ўпэўнены, што будзем гэтым займацца. Не, нам цікава, хто гэта, бо гэтая акцыя не была санкцыянаваная міністэрствам. Але хто гэты чалавек… Паспрабуем высветліць».

Калі МПК высветляе, то пытанне да міжнароднага Паралімпійскага камітэта. Яны ўжо ведаюць — ну, пачакаем. Мабыць, яны раскажуць, што гэта за чалавек і што яны прыдумалі рабіць цяпер», — сказаў Несцяровіч.

PA/Scanpix/LETA

PA/Scanpix/LETA

Па фота падобна, што гэта не адзін з беларускіх паралімпійцаў. У Міжнародным паралімпійскім камітэце заявілі, што яго асоба ідэнтыфікаваная, абмяркоўваюцца магчымыя дысцыплінарныя меры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0