Абвешчаны поўны спіс намінантаў на Літаратурную прэмію імя Гедройца. У спісе — 29 пазіцый, паведамляе Беларускі ПЭН-Цэнтр.

Сяргей Абламейка. Дом літаратара.
Андрэй Адамовіч. Таўсьціла і лешч.
Славамір Адамовіч. Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана.
Валянцін Акудовіч. Прачнуцца ранкам у сваёй краіне.
Віктар Асіпенка. Варажбіткі.
Сяргей Балахонаў. Інфанта і аднарог.
Альгерд Бахарэвіч. Белая муха, забойца мужчын
Аляксандр I. Бацкель. Яблыневы маёнтак.
Адам Глобус. Гісторыі пра Мінск і ваколіцы.
Зміцер Дзядзенка. Гісторыі ў прыцемках.
Алесь Дзятлаў. Памылка старога глушца.
Васіль Жуковіч. Арабінавая ноч.
Анатоль Івашчанка. Анаталогія.
Юры Несцярэнка. Звычайны шоу-бізнес.
Дзмітрый Падбярэзскі. Брыдкія аповяды.
Віктар Патапенка. Загадкі пушчанскай патапечы.
Алесь Пашкевіч. Рух.
Дзмітрый Пятровіч. Анёлы.
Марыя Роўда. Клінічны выпадак, альбо Дарымныя ўцёкі.
Рома Свечнікаў. Рома едзе. Кніга 2.
Франц Сіўко. Плебейскія гульні.
Уладзімір Сіўчыкаў. Уладзевы гісторыі.
Таня Скарынкіна. Шмат Чэслава Мілаша крыху Элвіса Прэслі.
Юры Станкевіч. Паўночны вецер для спелых пладоў.
Кірыл Стаселька. Дзіцячы маніфест.
Кастусь Травень. Дзень, калі загінуў Апалон.
Віктар Шніп. Заўтра была адліга.
Макс Шчур. Завяршыць гештальт.
Аляксей Шэін. Сем камянёў.

Як паведамлялася раней, уручэнне прэміі ў гэтым годзе адбудзецца ў верасні.

***

Прэмія прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу, напісаную на беларускай мове, у жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску; фундатары ўзнагарод — «Ідэя Банк» і Калегіум Усходняй Еўропы ва Вроцлаве.

***

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года. Папярэднія пераможцы прэміі: Павел Касцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько «Час збіраць косці» (2015).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0