Сёння спаўняецца 50 гадоў беларускаму паэту і спеваку Лявону Вольскаму.

Лявон Вольскі нарадзіўся 14 верасня 1965 года ў Мінску. Яго дзед Віталь Вольскі — беларускі літаратар. Бацька, паэт Артур Вольскі, пісаў для дзяцей, перакладаў з пяці моваў і стаяў ля вытокаў нацыянальнага Адраджэння канца 1980-х.

У 1981 годзе Лявон у Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава разам з Уладзімірам Давыдоўскім заснаваў рок-гурт «Фаварыт» (пасля — «Мроя»). У 1994 годзе музыкі «Мроі» ствараюць новы гурт — N.R.M., які за 13 гадоў выпусціў 8 альбомаў і стаў флагманам беларускага року.

Сумесныя праекты з удзелам Вольскага — «Народны Альбом» і «Я нарадзіўся тут» — сталі ў Беларусі культавымі. 30 снежня 2009 года выйшаў дыск «Такога няма нідзе», усе песні якога сачыніў Вольскі і запісаў іх з шэрагам музыкаў (Русяй, Алегам Хаменкам, Уладзімірам Пугачам ды іншымі).

Вольскі спяваў у гуртах «Крамбамбуля» ды «Zet». Аўтар некалькіх кніг паэзіі.

Лявон Вольскі: Мы яшчэ пры нашым жыцці ўбачым развал імперыі — гутарка

«Крамбамбуля» прэзентуе ў Вільні апошні альбом і самараспускаецца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0