Палітык Алесь Міхалевіч, што сёння вярнуўся ў Беларусь пасля больш чым чатырох гадоў вымушанай эміграцыі, вечарам прыехаў у Мінск.

Алеся сустрэлі каля дваццаці журналістаў, а потым ён даў невялікую прэс-канферэнцыю на офісе руху «За свабоду».

***

Нагадаем, што Алесь Міхалевіч, як большасць іншых кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах-2010, быў затрыманы ў ноч на 20 снежня 2010 г. 19 лютага 2011 года яго адпусцілі са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе, а 28-га ён арганізаваў прэс-канферэнцыю, на якой расказаў пра катаванні ў СІЗА. 

У сакавіку 2011 года Міхалевіч тайна выехаў з Беларусі, растлумачыўшы гэта пагрозай «рэальнай фізічнай расправы», і праз некалькі тыдняў атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

Сёння раніцай ён вяртаўся ў Беларусь цягніком Вільня — Мінск і быў затрыманы ў Гудагаі памежнікамі як асоба, што знаходзіцца ў нацыянальным вышуку. Памежнікі перадалі Алеся супрацоўнікам міліцыі.

Міхалевіча адпусцілі днём пад падпіску аб нявыездзе, хоць ён не падпісваў ніякіх дакументаў. Паводле слоў Міхалевіча, гэта першы прыклад у гісторыі юрыспрудэнцыі Беларусі, калі пад падпіску аб нявыездзе быў адпушчаны чалавек, які яе не падпісваў. Пры гэтым супрацоўнікі РАУС не паведамілі Міхалевічу пра магчымыя наступствы адмовы ад падпіскі. 

Па Алеся ў Астравец выехалі сябры і забралі яго ў Мінск.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?