23 ліпеня ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду пачнуць збіраць подпісы за сваіх вылучэнцаў.

Пасля праверкі Цэнтральнай выбарчай камісіі некалькі сотняў чалавек былі выкрасленыя з ініцыятыўных груп.

Колькі чалавек атрымаюць адпаведныя пасведчанні і права збіраць подпісы за таго ці іншага кандыдата?

Кандыдат Група
1 Аляксандр Лукашэнка 10577
2 Сяргей Гайдукевіч 2481
3 Таццяна Караткевіч 1993
4 Сяргей Калякін 1510
5 Мікалай Улаховіч 1426
6 Анатоль Лябедзька 977
7 Віктар Цярэшчанка 946
8 Жанна Раманоўская 110

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік кажа, што да канца тыдня мае запрацаваць інтэрнэт-рэсурс на якім кожны ахвотны зможа праверыць, ці ўключаны ў ініцыятыўныя групы кандыдатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?