24 сакавіка ў філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Літаратурны музей Максіма Багдановіча» ў Мінску прайшло ўручэнне прэміі для маладых пісьменнікаў «Дэбют». Пераможцамі ў намінацыях «проза» і «паэзія» сталі, адпаведна, Аляксей Палачанскі і Таццяна Нядбай.

Шорт-ліст прэміі быў аб'яўлены напачатку сакавіка. У намінацыі «Проза» туды трапілі кнігі апавяданняў Віталя Воранава «Шэптам», Аляксея Палачанскага «Мой цвік», а таксама выданне Рамана Свечнікава з першай часткай дзённікаў падарожніка «Рома едзе», якія звярнулі на сябе ўвагу інтэрнаўтаў.

Зала літаратурнага музея Максіма Багдановіча аказалася поўнасцю занятая прысутнымі. Пасля прамовы-адкрыцця прэміі ад Андрэя Хадановіча, слова ўзяў яе фундатар — мецэнат Павел Бераговіч. Усхвалявана ён паведаміў, што ў гэтым годзе журы працавала ў новым фармаце і ён вельмі рады, што вынікі прэміі абвяшчаюцца менавіта ў музеі беларускага класіка імем якога яна і названа. Таксама Бераговіч узгадаў Генадзя Бураўкіна, Лявона Баршчэўскага, Уладзімера Някляева — усіх тых, «хто працаваў у складзе журы ў мінулыя гады».

Сяброўка журы прэміі загадчыца музея імя Максіма Багдановіча Марына Запартыка прывітала ўсіх удзельнікаў і сказала што ўручэнне такой прэміі ў будынку музея павінна стаць добрай традыцыяй.

Удзельнікаў шорт-ліста прэміі «Дэбют» аб'яўляў Андрэй Хадановіч. Урыўкі са сваіх кніг першымі выйшлі прачытаць празаікі.

Стрымана прачытаў урывак са сваёй кнігі Віталь Воранаў.

Аляксей Палачанскі чытаў свой «Мой цвік» досыць спакойна і разважліва.

Рома Свечнікаў не стаў чытаць урыўкаў, а распавёў кароткія гісторыі з падарожжаў, падзякаваў за вылучэнне ў шорт-ліст і сказаў, што ніхто б з настаўнікаў ніколі не паверыў бы, што ён напіша кнігу, бо вучыўся ён дрэнна.

Пасля выступу Ромы, Андрэй Хадановіч пажадаў яму адкрываць для сябе новы досвед, а найперш досвед размовы на беларускай мове.

Канверт з іменем пераможцы ў намінацыі «Проза» распячатаў Барыс Пятровіч. Там было напісана два словы — Аляксей Палачанскі. Хоць напярэдадні ўсе прагназавалі, што ўганараваны будзе Свечнікаў.

Аляксей Палачанскі атрымаў першую ў сваім жыцці літаратурную прэмію.

Аляксей Палачанскі атрымаў першую ў сваім жыцці літаратурную прэмію.

За атрыманне прэміі ў намінацыі «Паэзія» змагаліся Таццяна Нядбай са сваёй дэбютнай кнігай «Сірэны спяваюць джаз», Антон Рудак са зборнікам «Верхні горад» і Юлія Цімафеева з «Кнігай памылак».

Пераможцу ў гэтай намінацыі аб'яўлялі Уладзімір Арлоў і Павел Бераговіч. Арлоў казаў, што рашэнне далося вельмі цяжка, бо ўсе кнігі аўтараў-намінантаў «вельмі доўга і асцярожна ўзважваліся». У выніку ў распячатаным канверце было напісана імя Таццяны Нядбай. На ўручэнне дыплома і сертыфіката яна выйшла ўзрушанай і не хавала радаснай усмешкі. Ізноў жа, «гуру» напярэдадні схіляліся да таго, што шанцы Рудака й Цімафеевай вышэйшыя.

Таццяна Нядбай — тонкі лірык, у творах якой спалучаюцца наватарства і традыцыяналізм.

Таццяна Нядбай — тонкі лірык, у творах якой спалучаюцца наватарства і традыцыяналізм.

Арганізатары прэміі ў гэтым годзе вырашылі не вызначаць пераможцаў ў намінацыі «Пераклад».

Сёлета ў склад журы ўваходзілі 7 чалавек: Уладзімір Арлоў, Павел Бераговіч, Алена Гушча, Марына Запартыка, Алесь Пашкевіч і лаўрэаты прэміі «Дэбют» 2013 года перакладчыца Кацярына Маціеўская і паэт Уладзь Лянкевіч. 

Кожны з лаўрэатаў прэміі атрымалі прызы ў выглядзе чэкаў на 30 млн беларускіх рублёў ад дабрачыннага фонду «Вяртанне», які зарганізаваў айчынны мецэнат Павал Бераговіч.

Зала палаца была запоўненая цалкам.

Зала палаца была запоўненая цалкам.

Мецэнат Павел Бераговіч прэзентуе грашовы сертыфікат на 30 млн.

Мецэнат Павел Бераговіч прэзентуе грашовы сертыфікат на 30 млн.

Прэмію «Дэбют» фундуе Павел Бераговіч.

Прэмію «Дэбют» фундуе Павел Бераговіч.

Марына Запартыка і Барыс Пятровіч (у першым шэрагу), Антон Рудак (у другім шэрагу ў цэнтры).

Марына Запартыка і Барыс Пятровіч (у першым шэрагу), Антон Рудак (у другім шэрагу ў цэнтры).

Віталь Воранаў.

Віталь Воранаў.

Рома Свечнікаў прыехаўшы.

Рома Свечнікаў прыехаўшы.

Аляксей Палачанскі.

Аляксей Палачанскі.

Антон Рудак.

Антон Рудак.

Прэмію атрымлівае Аляксей Палачанскі.

Прэмію атрымлівае Аляксей Палачанскі.

Юлія Цімафеева.

Юлія Цімафеева.

Уладзімір Арлоў (справа) і Андрэй Хадановіч.

Уладзімір Арлоў (справа) і Андрэй Хадановіч.

Памятная статуэтка прэміі «Дэбют».

Памятная статуэтка прэміі «Дэбют».

Прэмію атрымлівае Таццяна Нядбай.

Прэмію атрымлівае Таццяна Нядбай.

Штогадовая прэмія «Дэбют» была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы бізнесоўца Паўла Бераговіча. Прэмія ўручаецца аўтарам, якім не больш за 35 гадоў, за найлепшыя дэбютныя творы ў жанрах прозы, паэзіі і мастацкага перакладу. Пераможцамі прэміі ў мінулыя гады ў розных намінацыях былі Віктар Марціновіч, Віталь Рыжкоў, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Глеб Лабадзенка, Кацрына Маціеўская і іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?