Італьянскі оперны спявак Карла Бергонцы, які лічыўся самым выбітным выканаўцам твораў Джузэпэ Вердзі, памёр ва ўзросце 90 гадоў.
За сваю 40-гадовую тэатральную кар'еру Бергонцы выканаў шмат сур'ёзных оперных партый. Упершыню ён выступіў на сцэне ў 1953 годзе ў міланскім тэатры «Ла-Скала».
Росквіт яго кар'еры прыйшоўся на 1960-я — 80-я гады: ён спяваў у найбуйнейшых оперных тэатрах свету, актыўна запісваўся і даваў шматлікія канцэрты.
Пасля завяршэння выканальніцкай кар'еры ў 1990-х гадах ён працаваў выкладчыкам, а таксама кіраваў уласным гатэлем.