«Мы абсалютна ўпэўнены, што Украіна сама можа разабрацца з так званымі «ДНР» і «ЛНР». Тут вам дарадчыкі не патрэбныя», — заявіў пасол Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка ў інтэрв'ю «Еженедельніку 2000».
Ён таксама патлумачыў, чаму Аляксандр Лукашэнка выступіў за цэласнасць і ўнітарнасць Украіны: «Унітарная цэласная дзяржава — кіраваная. І вертыкаль улады павінна быць».
У гутарцы асветлены таксама цэлы шэраг эканамічных і палітычных тэмаў, у тым ліку беларускіх унутрыпалітычных.