У ліпені 2012 года на будаўніцтва Палаца Незалежнасці з мінскага бюджэту было дадаткова выдзелена 50 мільярдаў рублёў - каля $6 мільёнаў у эквіваленце.

Прычым са слова «дадаткова» зразумела, што гэта былі не першыя выдаткі Мінгарвыканкама.

Гэты факт абвяргае словы Аляксандра Лукашэнкі наконт крыніц фінансавання будынку.

«Сёння часта крытыкуюць за Палац Незалежнасці. Яны нават не ведаюць, колькі гэта каштуе, за якія грошы пабудаваны.

Там няма ніводнага бюджэтнага рубля», -- заявіў ён.

«Адміністрацыйны будынак на тэрыторыі ў межах вул. Арлоўская-пр.Пераможцаў-р.Свіслач» быў уключаны ў Інвестыцыйную праграму горада Мінска на 2013 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0