Палітычны дзеяч і чэмпіён свету па шахматах Гары Каспараў прыняў рашэнне эміграваць з Расіі. На прэс-канферэнцыі, якая праводзілася 4 чэрвеня ў Жэневе, Каспараў патлумачыў, што баіцца пераследу з боку расійскіх уладаў.

«Я ездзіў туды і назад аж да канца лютага, калі стала ясна, што расследаванне дзейнасці палітычных актывістаў можа закрануць і мяне, -- заявіў Каспараў. -- Цяпер я сур'ёзна сумняваюся, што па вяртанні ў Маскву мне ўдасца выехаць назад. Так што на некаторы час я ад вяртання ў Расію устрымаюся». Раней, у красавіку, палітык заяўляў, што чуткі пра яго эміграцыю з'яўляюцца перабольшаннем.

Каспараў актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці расійскай апазіцыі з сярэдзіны 2000-х.
У прыватнасці, ён прымаў удзел у стварэнні і рабоце арганізацый «Аб'яднаны грамадзянскі фронт» і «Салідарнасць». Палітыка двойчы затрымлівалі за ўдзел у несанкцыянаваных палітычных акцыях, у 2007 годзе ён быў арыштаваны на пяць сутак, і праваабарончая арганізацыя Amnesty International абвясціла яго «вязнем сумлення».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?