Пра гэта было заяўлена сёння на прэс-канферэнцыі ў Віцебску.

У сустрэчы з журналістамі ўзялі ўдзел першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Карачэўскі, генеральны дырэктар ГУ «Цэнтр культуры «Віцебск» і дырэкцыі фестывалю Аляксандр Сідарэнка, які толькі што заняў гэтыя пасады, начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Ларыса Аленская, начальнік аддзела культуры гарвыканкама Наталля Шыёнак.

«Славянскі базар» сёлета будзе доўжыцца ўсяго пяць дзён — з 11 па 15 ліпеня.
Канцэртная афіша крыху шырэйшая — з 9 па 15 ліпеня, але таксама меншая за папярэднія гады. Скарачэнне зведалі дні культуры краін — заснавальніц «Славянскага базару»: Беларусі, Расіі і Украіны.
Замест іх пройдзе толькі адзін — Саюзнай дзяржавы.

Арганізатары паспрабуюць прыцягнуць увагу публікі да конкурсных канцэртаў, якія традыцыйна слаба наведваюцца. Для гэтага ў другой частцы гала-канцэрта адкрыцця адбудзецца прэзентацыя ўдзельнікаў дарослага і дзіцячага музычных конкурсаў «Віцебск-2013».

Скарачэнне праграмы, аднак, не адбілася на аб’ёме расходаў на правядзенне эстраднага форуму.

Калі леташні «Славянскі базар» каштаваў 33 млрд. рублёў і прынёс даход у 22 млрд. рублёў, то цяперашні запатрабуе 40 млрд. рублёў, а чаканы даход — 27 млрд. рублёў.

Білеты на мерапрыемствы фестывалю з’явяцца ў продажы 27 мая. Самым дарагім будзе канцэрт адкрыцця, цана білетаў на які вагаецца ад 980 тысяч да 450 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?