Лідар гурту Neuro Dubel Аляксандр Кулінковіч стаў калумністам газеты «Советская Белоруссии» — органа Адміністрацыі прэзідэнта. Першы артыкул быў змешчаны ў нумары за 27 красавіка.

Мяркуецца, што допісы будуць змяшчацца ў суботніх нумарах, праўда, пакуль на сайце sb.by не было больш артыкулаў.

Падчас анлайну на сайце Радыё Свабоды А. Кулінковіч сказаў

«… ужо месяц як я вяду калёнку ў газэце Советская Белоруссия. Пад сваім імем, мне няма чаго хаваць. Памятаеце, я вёў калонку на сайце Naviny.by, дык вось гэта тое самае,

нікому нічога не ліжу, проста пішу пра што хачу, як свабодны чалавек. Мае паслугі там апынуліся не патрэбныя, а вось Советская Белоруссия прапанавала мне публікавацца, без умоў.
Чытайце ў суботніх выпусках».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0