Хочаце пашыраць беларускую мову і рабіць яе мацнейшай? Не падабаюцца пашыраныя памылкі пра Беларусь у інтэрнэце?

Пішыце беларускую Вікіпедыю! Гэта не складана і не цяжка. Прыходзьце і паспрабуйце.

Беларуская Клюбоўня (5.května 1043/32, Praha-Nusle) запрашае ўзяць удзел у напісанні беларускай Вікіпедыі ў Празе (Чэхія). Тэмы артыкулаў любыя, адзіны крытэрый - яны павінны быць на беларускай мове. Актыўныя аўтары атрымаюць узнагароды.

Час: 20 красавіка (субота) 2013 года ад 11.00 да 18.00.

Праграма мерапрыемства - тут.

Арганізатары:

Грамадзкае аб'яднанне "Пагоня";

"Беларуская Нацыянальная Памяць" і яе кіраўнік Анатоль Міхнавец;

Спецыяліст па Вікіпедыі і сябра беларусаў Польшчы Томаш Бладынец.

Кантакт: +420 777 925 118 (Віталь Цімошчанка), email: [email protected]

Нагадаем, што ў лютым падобнае мерапрыемства адбылося ў Варшаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?