4 лютага 1992 г. на самым сьвітанку прэзыдэнт Вэнэсуэлы Карлас Андрэс Пэрэс выйшаў з самалёту, якім ён прыляцеў з Давосу ў Каракас і зьдзіўлена ўбачыў ля трапу генэрала Фэрнанда Ачоа Анціча, свайго міністра абароны. «Здарылася што?» — падазрона спытаўся прэзыдэнт.Міністар, аднак, так пераканаўча супакоіў яго, што Пэрэс вырашыў ня ехаць адразу ва ўрадавы палац Мірафлорэс, а крыху адпачыць пасьля дарогі ў рэзыдэнцыі ў Ла Касонэ. Адпачынак перарвала тэлефанаваньне таго ж міністра, які паведаміў, што ў Маракаі паўсталі вайскоўцы. Не пасьпеў прэзыдэнт прыехаць у Мірафлорэс, як грымнулі першыя артылерыйскія залпы.
Прэзыдэнт сьцяміў, што толькі падтрымка народу яшчэ можа яму дапамагчы і накіраваўся ў тэлестудыю Venevision, каб зьвярнуцца да насельніцтва. За дзьве гадзіны путч быў задушаны. Ягоны кіраўнік, палкоўнік Уга Чавэс Фрыас, капітуляваў з умовай, што яму таксама дазволяць выступіць па тэлевізіі.
Малады
Гэтую гісторыю распавёў мне сам Уга Чавэс, калі мы ляцелі вэнэсуэльскім вайсковым самалётам з Гаваны ў Каракас. Мы пазнаёміліся тры дні таму ў Гаване, на сустрэчы зь Фідэлем Кастрам і Андрэсам Пастранам (цяперашні прэзыдэнт Калюмбіі — Тут і далей курсівам — камэнтары перакладчыка). Мяне адразу ўразіла сіла сталёвага цела Чавэса, ягоная бурная сардэчнасьць і крэольская грацыя непапраўнага вэнэсуэльца. Мы ахвотна сустрэліся б яшчэ раз, але абодва ведалі, што ня знойдзем для гэтага часу, таму й паляцелі разам у Каракас, каб хоць у самалёце пагаманіць пра ягонае зьменлівае жыцьцё й пляны на будучыню.
Калі ён пачаў гаварыць, я пабачыў чалавека, які ня меў анічога супольнага з вобразам
Падчас выбарчае кампаніі канкурэнты Чавэса рабілі ўпор на ягоную рэпутацыю змоўшчыка й путчыста. Але колькі іх было ў гісторыі Вэнэсуэлы! Пачалося з Ромула Бэтанкура (былы
Лютаўскі путч 1992 г., відаць, адзінае, што
Настаўніцкага заробку бацькоў
Аднойчы сярод кніжак сваёй маці Чавэс адшукаў лёсавызначальную энцыкляпэдыю, якая зь першага разьдзелу — «Як дасягнуць жыцьцёвага посьпеху» — зачаравала яго. Гэта быў даведнік аб разнастайных прафэсійных кар’ерах, і ён пераспрабаваў іх ці ня ўсе. Быў мастаком, які захапляўся Мікелянджэлам і атрымаў у 12 гадоў першую прэмію на конкурсе дзіцячага малюнку. Быў музыкам, без чыёй гітары й голасу немагчыма было ўявіць дні нараджэньня і вечарыны. Быў выдатным бэйсбольным трэнэрам. Вайсковай кар’еры ў даведніку не было, дый сам ён ніколі б пра яе не падумаў, калі б аднойчы не даведаўся, што самы кароткі шлях у адну з найлепшых бэйсбольных камандаў ляжыць праз вайсковую акадэмію Барынас.
Там Чавэс штудыяваў палітычныя навукі,
У часе навучаньня Уга па загадзе капітана сваёй роты сачыў за сынам «камуніста» Хасэ Вісэнтэ Ранхеля. «Ты не паверыш, як гуляе жыцьцё, — распавядаў мне Чавэс, гучна сьмеючыся. — Ягоны бацька сёньня мой міністар замежных справаў».
Скончыўшы акадэмію, ён атрымаў сваю афіцэрскую шаблю ад Карласа Андрэса Пэрэса — таго прэзыдэнта, якога хацеў зрынуць праз дваццаць гадоў. «Вы ж былі гатовыя нават зьнішчыць яго ў часе путчу», — заўважыў я, але Чавэс запратэставаў: «Ні ў якім разе. Мы зьбіраліся склікаць Канстытуцыйны сход і вярнуцца ў казармы».
Зь першага ж моманту мяне ўразіў ягоны талент апавядальніка. Чавэс — сапраўдны плод стракатай і непаўторнай народнай культуры Вэнэсуэлы. Ён мае выдатнае пачуцьцё часу і
У раньнім юнацтве Уга выпадкова адкрыў, што ягоны прадзед быў не забойцам і гвалтаўніком, як сьцьвярджала маці, але слаўным ваякам часоў Хуана Вісэнтэ Гомэса. Чавэс так захапіўся сваім продкам, што вырашыў напісаць кніжку, каб рэабілітаваць ягоную памяць. Ён капаўся ў архівах і вайсковых бібліятэках, цягаўся ад вёскі да вёскі, шукаючы жывых сьведкаў тае эпохі, каб зь іхнай дапамогай рэканструяваць маршруты прадзеда. Падчас адной з такіх вандровак ён выпадкова перайшоў мяжу з Калюмбіяй ля Араўкі. Калюмбійскі капітан, што абшукваў ягоны заплечнік, меў усе падставы западозрыць маладзёна ў шпіянажы, бо ў таго быў з сабою фотаапарат, прыстасаваньне для тапаграфічнай здымкі, разнастайныя таямнічыя дакумэнты, вайсковая мапа з пазнакамі і два службовыя пісталеты. Пасьведчаньні ж асобы маглі быць падробленымі — калі ён шпег. Допыт у пастарунку з партрэтам Сімона Балівара на сьцяне цягнуўся шмат гадзінаў. «Чым больш я тлумачыў, тым менш ён мяне разумеў», — распавядаў Чавэс. Справа магла скончыцца вельмі дрэнна, калі б хлопцу не прыйшоў у галаву ратавальны аргумэнт: «Дзіўная рэч жыцьцё, сэньёр капітан! Яшчэ
Пасьля акадэміі Чавэса прызначылі камандзірам аддзелу далёкай выведкі з 13 чалавек і накіравалі ў правінцыю Ар’ентэ — зьнішчаць апошнія бастыёны партызанаў. Неяк дажджлівай ноччу ў ягоны лягер папрасіўся пераначаваць палкоўнік сакрэтнай службы на чале патруля жаўнераў са сваёй здабычай: парай зьбялелых, змардаваных арыштантаў, меркаваных партызанаў. Засынаючы, Чавэс пачуў з суседняга пакою здушаныя енкі. «Выявілася, што жаўнеры лупяць арыштаваных бэйсбольнымі бітамі, абгорнутымі ў тканіну, каб не заставалася сінякоў», — распавядаў мне Чавэс. Разьюшаны, ён запатрабаваў ад палкоўніка перадаць яму арыштаваных або вымятацца, бо не дазволіць, каб у ягоным лягеры кагосьці катавалі. Асабісты пасьля пагражалі Чавэсу трыбуналам, але абмежаваліся адно пільным наглядам. А праз колькі дзён перад лягерам прызямліўся гелікоптэр зь цяжка параненымі жаўнерамі, што трапілі ў партызанскую засаду. Чавэс на руках нёс хлопца, які сплываў крывёй і напрамілы Бог маліў: «Ня дайце мне памерці, сэньёр лейтэнант…». Чавэс яшчэ данёс яго да машыны жывым, але потым той памёр, як і яшчэ сямёра байцоў. Уначы Чавэс ляжаў у гамаку і ня мог заснуць: «Што я тут раблю? — думаў ён. — На адным баку сяляне ў форме катуюць
На наступны дзень Уга прачнуўся зь перакананьнем, што павінен заснаваць рух супраціву пад назвай — яна не магла быць інакшай — Вэнэсуэльскае народнае войска Сімона Балівара.
17 сьнежня 1982 г. адбылася неспадзяванка, што моцна паўплывала на далейшае жыцьцё Чавэса. Ён быў тады капітанам ІІ дэсантнага палка і
Пасьля Чавэс з капітанамі Фэліпэ Акостам і Хесусам Урданэтам паехалі за 10 кілямэтраў да гары Саман дэль Херэ, дзе паўтарылі ўрачыстую клятву Сімона Балівара на Монтэ Авэнціна. «Канцоўку я, натуральна, зьмяніў, — усьміхнуўся Чавэс. — Замест «калі мы разарвем ланцугі, што скавалі нас па волі гішпанскае кароны» мы пакляліся: «Пакуль мы не разарвем ланцугоў, што скавалі нас і народ па волі ўладароў».
З таго часу ўсе афіцэры, што далучаліся да таемнага руху, мусілі складаць гэтую клятву. Некалькі гадоў запар ладзіліся таемныя зьезды з удзелам усё большай колькасьці вайскоўцаў з усёй краіны. «Мы ладзілі двухдзённыя сустрэчы, дыскутавалі і аналізавалі сытуацыю ў Вэнэсуэле, завязвалі кантакты. За 10 гадоў нам удалося правесьці пяць зьездаў, ня выдаўшы сябе."
Але пераломнай падзеяй у жыцьці камандантэ Чавэса быў El Caracazo — народнае паўстаньне, што ў лютым 1989 г. выбухнула ў Каракасе.
Змоўшчыкі не былі падрыхтаваныя да гэтага гістарычнага моманту.
На выезьдзе з казармаў машыну спыніў малады салдацік — каска зьехала набок, аўтамат зьвісае, амуніцыя матляецца. «Ён сеў у машыну — зусім знэрваваны, потны
Чавэс набірае поўныя грудзі паветра і крычыць, бо жах тае начы зноў яго апанаваў: «І вось вывелі гэтых перапужаных жаўнераў, наце вам аўтаматы і паўтысячы патронаў і марш на вуліцы. Само сабой, яны стралялі проста наўкол сябе. Аўтаматным агнём вычысьцілі вуліцы, схілы й бядняцкія кварталы. Катастрофа! Тысячы забітых, сярод іх Фэліпэ Акоста. У мяне такое адчуваньне, што яны спэцыяльна паслалі яго на сьмерць, — качае галавой Чавэс. — І з гэтай хвіліны мы пачалі падрыхтоўку да дзеяньняў…». На наступны дзень пачаліся прыгатаваньні да путчу, што праваліўся праз тры гады.
А трэцяй раніцы наш самалёт прызямліўся ў Каракасе. Праз ілюмінатар я паглядаў на мора агнёў незабыўнага места, дзе я пражыў тры вырашальныя ня толькі для Вэнэсуэлы, але й для мяне гады. Прэзыдэнт разьвітаўся са мной з карыбскай сардэчнасьцю. Калі эскорт абвешаных
Паводле Le Monde diplomatique