Колькасць ахвяр канфлікту ў Сірыі ўшчыльную наблізілася да 70 тысячаў чалавек. Пра гэта паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на заяву камісара ААН па правах чалавека Наві Пілай.

Называючы колькасць загінулых падчас грамадзянскай вайны, Пілай таксама падвергла крытыцы Раду Бяспекі ААН за адсутнасць адзінай палітыкі вакол пытання па вырашэнні канфлікту.

Яна назвала бяздзейнасць Рады бяспекі «катастрафічнай», а таксама заклікала яе неадкладна звярнуцца ў Міжнародны крымінальны суд з мэтай расследаваць злачынствы супраць чалавечнасці ў Сірыі.

Папярэднюю ацэнку колькасці загінулых у Сірыі прадстаўнікі ААН публікавалі ў пачатку студзеня 2013 года. Тады колькасць ахвяр канфлікту ў камісарыяце арганізацыі па правах чалавека ацэньвалі ў 60 тысяч.

Супрацьстаянне паміж прыхільнікамі і праціўнікамі прэзідэнта Башара Асада ў Сірыі працягваецца з сярэдзіны сакавіка 2011 года.

Яно пачалося з масавых выступаў з патрабаваннямі палітычных свабодаў, якія першапачаткова, па большай частцы, былі мірнымі, аднак жорстка падаўляліся ўладамі. Праз некалькі месяцаў апазіцыянеры перайшлі да адкрытай узброенай барацьбы супраць урада і паставілі сваёй мэтай звяржэнне рэжыму. ААН афіцыйна прызнала тое, што адбываецца ў краіне грамадзянскай вайной летам 2012 года.
На працягу двух гадоў канфлікту сусветную супольнасць так і не змагла выпрацаваць адзіны падыход да пытання ўрэгулявання канфлікту.
Краіны Захаду і шэраг дзяржаў блізкаўсходняга рэгіёну прапаноўвалі ў Радзе Бяспекі ААН рэзалюцыі, якiя ўскладаюць асноўную адказнасць за тое, што адбываецца на ўрад Башара Асада, аднак дакументы паслядоўна блакаваліся Расіяй і Кітаем, якія лічаць, што ў канфлікце аднолькава вінаватыя абодва бакі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?