Беларуская Вікіпедыя класічным правапісам ладзіць супольную працу, прысвечаную паўстанню Каліноўскага.
З 8 па 21 студзеня арганізаваны так званы «тэматычны тыдзень» даГэта выдатная магчымасць пашырыць беларускую Вікіпедыю артыкуламі пра паўстанне Каліноўскага і тую эпоху.150-годдзя паўстання 1863 году.
Здымак загружаны ў рамках тыдня. Групавае фота навучэнцаў Пецярбурскага ўнівэрсітэту. Злева направа: Станіслаў Багуцкі, Віктар Жылінскі, Уладзіслаў Красоўскі, Фелікс Рачкоўскі, Макс Дэмбіцкі, Уладзіслаў Квятнеўскі, Ігнаці Здановіч, Уладзіслаў Аскерка.
Польскі, англійскі і расейскі раздзелы Вікіпедыі ўтрымліваюць дастаткова звестак па паўстанні, і патрабуецца нават проста перакладніцкая праца дзеля пашырэння беларускай прысутнасці ў энцыклапедыі.
Адміністратары Вікіпедыі заклікаюць таксама карыстацца наяўнымі беларускімі крыніцамі, паколькі звестак па беларускіх асобах няма або замала.
Спіс тэмаў і артыкулаў, якія трэба стварыць ці пашырыць, можна пабачыць тут — http://
Працы хопіць на ўсіх. Напрыклад, дасюль у нас няма нават згадкі пра «Паўстанне 1863–1864 гадоў у Вялікім Княстве Літоўскім» ці апісанне 90% бітваў падчас паўстання.
За першыя чатыры дні ужо створана 20 артыкулаў.Арганізатары запрашаюць усіх далучацца да праекту і дапамагчы беларускай Вікіпедыі пашырыць звесткі па паўстанні Кастуся Каліноўскага.
У гэты самы час на польскім раздзеле Вікіпедыі таксама арганізаваны тэматычны тыдзень, прысвечаны Студзеньскаму паўстанню (так у нашых суседзяў называецца паўстанне Каліноўскага): http://pl.wikipedia.org/wiki/Wikiprojekt:Tygodnie_tematyczne/Tydzie%C5%84_Powstania_Styczniowego