Cьняжана не была прыгожай настолькі, каб ніколі не баяцца цнатлівай адзінокай старасьці. Крыху ў целе, але тонкая ў запясьцях, зь мяккімі чульлівымі вуснамі, але зь лёгкай пыхаю ў выразе твару, яна гублялася — гераіняй раману ў якім стылі сябе лічыць? Шырокія, крыху прыўзьнятыя ў наіве бровы выдавалі ў ёй паслухмяную гувэрнантку, але гэтае ўражаньне адразу ўступала ў спрэчку з рэзкім і ў той жа час глыбокім голасам высакароднай, хоць і зьлёгку прыземленай спакусьніцы — і дарэшты цялеснай, і прыўзьнятай па-над зямным.

У васямнаццаць год яна перастала чакаць прынца, у дзевятнаццаць — хуткага замужжа. У дваццаць ёй усё часьцей здавалася, што яна дарма губляе маладосьць, унікаючы мужчынскай ласкі.

Адным днём, апанаваная гарачай стомай ад уласнае неадданасьці, яна сядзела каля акна і крэсьліла пальцам на шкле шырокія рысы, якія адразу разрывала тоўстай, закругленай з краю паласой.

Увайшла Таня — маладзенькая нянечка зь сярэдняй групы — і прапанавала Сьняжане вечар. Зь ёй і яе сяброўкай учора пазнаёміліся тры хлопцы і на сёньня запрасілі ў госьці. Сьняжана паправіла рукой валасы: «Калі?» «Яны зойдуць а пятай».

У пяць хвілін да пятай Сьняжана закрыла на ключ сваю музычную клясу і спусьцілася да Тані. Там ужо была Марына. Каб не было сюрпрызаў, Марына сказала, што ёй учора спадабаўся Алег. «Так? — падтрымала Таня. — А мне Міша». Марына нахмурылася. «Гэта высокі?» — «Не, высокі — Слава». Так што Сьняжана адразу зразумела, на каго ёй глядзець. Слава выявіўся сапраўды высокім, але трохі кволым, нават безабаронным хлопцам. Пакуль яны ўсе ішлі да Алега на кватэру, ён трымаўся моўчкі, часта лыпаў вачыма на Сьняжану і ўвесь час адставаў.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0