Папярэдняе следства па справе гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута працягнута да 21 кастрычніка для правядзення дадатковых следчых дзеянняў,паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.
Пачобут абвінавачваецца ў паклёпе на прэзідэнта на падставе часткі 2 артыкула 367 КК.
Нагадаем, Пачобут паўторна абвінавачваецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 367 КК.Як мяркуе следства, у шэрагу публікацый, падрыхтаваных журналістам і распаўсюджаных
Летам мінулага года Пачобута ўжо судзілі за «паклёп на адрас прэзідэнта». Тады суд Ленінскага раёна Гродна прыгаварыў яго да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання на два гады. Цяпер журналісту пагражае пакаранне ў выглядзе абмежавання або пазбаўлення волі да пяці гадоў.
Пачобут не прызнае сябе вінаватым і адмовіўся ад давання паказанняў следству.
У ліпені стала вядома, што ўпраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці стварыла следчую групу для расследавання крымінальнай справы Пачобута. З таго моманту ніякай інфармацыі пра ход следства па сваёй справе журналіст не атрымліваў. Ён лічыць, што расследаванне адновіцца пасля парламенцкіх выбараў.
Праваабарончыя структуры і Еўрасаюз асудзілі беларускія ўлады за чарговы крымінальны пераслед журналіста.