паведаміў намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур’янаў, адказваючы 4 лістапада на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Гур’янаў адзначыў, што па шэрагу прычын з 2005 года некалькі прытармазіўся перамоўны працэс па ўступленні Беларусі ў СГА. «У першую чаргу гэта было абумоўлена палітычнымі перашкодамі з боку асноўных гульцоў у СГА — ЕС, ЗША», — сказаў ён.

У той жа час, падкрэсліў дыпламат: «Мы ўжо дасягнулі разумення, што перамовы наконт далучэння Беларусі да СГА павінны быць паскораны». «Па палітычных кантактах мы атрымалі пазітыўны сігнал з боку Еўракамісіі і ЗША, што для Беларусі не існуе палітычных перашкод працягваць перамовы. Сённяшняя сітуацыя такая, што, калі Расія ўступае ў СГА, пакінуць за бортам Беларусь і Казахстан — партнёраў краіны па Мытным саюзе — ужо нельга. У СГА разумеюць, што Мытны саюз — гэта ўжо створанае аб’яднанне, а таму неабходна ўлічваць інтарэсы не толькі Расіі, але і яшчэ дзвюх краін. Таму з канца гэтага — пачатку наступнага года мы маем намер аднавіць працу групы па далучэнні Беларусі да СГА, якую ўзначальвае прадстаўнік ад Турцыі», — сказаў Гур’янаў.

Ён адзначыў, што Беларусь «спадзяецца паскорыць гэты працэс пры падтрымцы расійскіх калегаў, якія пацвердзілі сваю кансультацыйную і палітычную дапамогу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?