Апошні званок для навучэнцаў ІХ і ХІ класаў беларускіх школ прагучыць 30 і 31 мая.

Як расказаў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно, традыцыйныя ўрачыстыя лінейкі адбудуцца для 94 тыс. 376 навучэнцаў ІХ класаў і 75 тыс. 603 вучняў ХІ класаў.

Паводле слоў намесніка міністра, для выпускнікоў абавязкова арганізуюцца яркія святочныя цырымоніі, на якіх гучаць віншаванні цяперашніх першакласнікаў. На лінейкі прыходзяць бацькі і сябры выпускнікоў. У праграму свята апошняга званка абавязкова ўключаны любімы танец тых, хто развітваецца з дзяцінствам, — школьны вальс.

Для большасці навучэнцаў апошні школьны званок азначае пачатак доўгачаканых канікул. Выпускнікоў жа чакае самы напружаны і адказны этап — экзамены і ўступныя іспыты ў ПТВ, ССНУ і ВНУ, ад вынікаў якіх будзе залежаць далейшы лёс юнакоў і дзяўчат.

Выпускныя вечары для вучняў ХІ класаў рэкамендавана правесці 11–12 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?