Грамадскі актывіст, эколаг Уладзімір Валодзін лічыць распачаты 18 мая ў Мінску працэс над анархістамі палітычна матываваным.
Працэс над анархістамі — Максімам Веткиным, Яўгенам Селівончыкам, Ігарам Аліневічам, Мікалаем Дзядком і Аляксандрам Францкевічам — пачаўся 18 мая ў судзе Заводскага раёна Мінска. Яны абвінавачваюцца ў здзяйсненні шэрагу нападаў на будынкі, падпалаў і іншых злачынстваў.
Варта адзначыць, што Валодзін таксама падазраваўся ў гэтых злачынствах, аднак праз дзевяць сутак пасля затрымання быў адпушчаны на волю без прад’яўлення абвінавачвання.
Нездарма дзяржаўны абвінаваўца ў абвінавачванні падкрэсліваў супрацьстаянне дзяржаўным органам і нагнятаў абстаноўку, неаднаразова заяўляючы, што ўсе гэтыя дзеянні — злоснае парушэнне грамадскага парадку і грамадскай маралі «, — сказаў Валодзін.«Працэс палітычны, гэта відавочна. Нават калі хтосьці з падсудных здзяйсняў нейкія з інкрымінаваных ім дзеянняў, ён іх здзейсніў не з хуліганскіх памкненняў, а па палітычных перакананнях.
Па яго словах, ніякага
парушэння парадку і маралі быць не магло, паколькі ўсе напады здзяйсняліся ў асноўным уначы.
Як адзначыў Валодзін, па гэтай справе некалькі дзясяткаў чалавек было арыштавана, прычым усім ім пастаянна працягвалі тэрмін утрымання пад вартай без дастатковых на тое падстаў.
Тым не менш, я
к адзначыў Валодзін, следства аперуе паказаннямі толькі двух ці трох сведкаў. Валодзін лічыць, што на гэтых людзей быў аказаны моцны псіхалагічны ціск і дадзены непраўдзівыя паказанні.