На будаўніцтве мінскага метро загінуў23-гадовы праходчык-машыніст .
Як паведамілі ў пракуратуры горада, няшчасны выпадак адбыўся 16 сакавіка ў 13.30 на будаўніцтве падземнага перагону паміж станцыямі «Пятроўшчына» і «Міхалова» на праспекце Дзяржынскага. Мінчанін быў смяротна траўмаваны пры правядзенні счэплівання пародапагрузачнай машыны з кантэйнерам для перавозкі зямельнай пароды.
Праверку па факце гібелі метрабудаўца праводзіць пракуратура Маскоўскага раёна.
0
0
0
0
0
0