9 кастрычніка ў мінскім архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася ўрачыстая імша пад дэвізам Gaudium et spes («Радасць і надзея»), прысвечаная 300-годдзю асвячэння храма.

У ёй узялі ўдзел пасланнік папы рымскага Бенедыкта XVI кардынал Юзаф Томка, прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх структур, дыпламаты, іерархі і ксяндзы Рымска-каталіцкай царквы Беларусі і замежжа, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі.

Набажэнства мела душпастырскі характар, праводзілася на лацінскай і беларускай мовах і трансліравалася на святлодыёдным экране, устаноўленым каля ўваходу ў храм.

У межах урачыстасці ў архікафедральным касцёле былі ўстаноўленыя дзве мемарыяльныя дошкі — у гонар 300-годдзя асвячэння храма, а таксама з імёнамі святароў, якія служылі ў касцёле з 1710 па 1945 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?