Фота: Tochka.by
Падлеткі ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў маюць права працаваць не больш за 2 гадзіны 18 хвілін у дзень на працягу навучальнага года, распавяла на прэс-канферэнцыі прадстаўнік Мінгарвыканкама Наталля Сілістроўская.
— Працаўладкаванне навучэнскай моладзі магчыма толькі з 16 гадоў. Аднак з пісьмовай згоды аднаго з законных прадстаўнікоў дзеці з 14 гадоў могуць таксама падпрацаваць у вольны ад вучобы час, — адзначыла Наталля Сілістроўская.
Паводле слоў спецыяліста, у заканадаўстве ёсць абмежаванні па працягласці працоўнага дня для падлеткаў:
ад 14 да 16 гадоў — можна працаваць не больш за 2 гадзіны 18 хвілін у дзень на працягу навучальнага года;
ад 16 да 18 гадоў — не больш за 3 з паловай гадзіны ў дзень на працягу навучальнага года.
Аднак падчас летніх канікул гэтыя лічбы падвойваюцца.
Таксама па законе дзеці не могуць быць прыцягнутыя да працы ў выхадныя і святочныя дні, звышурочна і ў начны час.