Юрый Захаранка ўзначальваў міністэрства з 1994 па 1995 год.

Быў у камандзе Лукашэнкі на выбарах 1994 года, але потым расчараваўся і сышоў у апазіцыю.

У адным з інтэрв’ю Захаранка згадаў гутарку з кіраўніком Рады бяспекі Віктарам Шэйманам, які настойваў, што міністр мусіць выканаць любы загад прэзідэнта.

«Людзей я расстрэльваць не буду, Канстытуцыю парушаць не буду», — тады адказаў кіраўнік сілавога ведамства.

У кастрычніку 1995-га Захаранку не толькі звольнілі, але і панізілі ў званні з генерал-маёра да палкоўніка. Нагодай для адхілення з пасады сталі нібы фінансавыя парушэнні.

Захаранка далучыўся да Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

На альтэрнатыўных выбарах 1999 года падтрымліваў кандыдатуру былога прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра, шмат ездзіў па краіне, выступаў.

Захаранка знік 7 мая 1999 года.

Паводле слоў былога начальніка СІЗА №1 Алега Алкаева і экс-сілавіка Юрыя Гараўскага, Захаранка быў скрадзены так званым «эскадронам смерці» і забіты. Ягонае цела не знойдзена. Гараўскі даводзіў, што яно было спаленае ў крэматорыі Паўночных могілак Мінска.

Паводле сведчанняў Гараўскага, стрэліў у спіну Захаранку Дзмітрый Паўлічэнка. 

Сям’я Захаранкі з’ехала ў Германію, дзе атрымала палітычны прытулак. Маці Улляна Рыгораўна памерла ў 2018 годзе ва ўзросце 95 гадоў. Да канца жыцця яна працягвала чакаць сына.

Чытайце таксама:

«Мы знайшлі месца, дзе была закапана машына Красоўскага». Кабанчук згадаў, як расследаваў справу зніклых палітыкаў

«Бацька не адразу распазнаў, хто такі Лукашэнка». Дачка Юрыя Захаранкі пра здраду сяброў, працэс Гараўскага. І пра боль жыцця

Як выглядае месца магчымага забойства Ганчара і Красоўскага пад Бягомлем ФОТА

«Машына была на глыбіні аднаго метра». Як у 2001 годзе раскапалі джып Красоўскага

Экс-спецназавец Юрый Гараўскі адказаў на абвінавачванні ад Паўлічэнкі ў хлусні

Дзмітрый Паўлічэнка выступіў з афіцыйнай заявай наконт абвінавачванняў у забойствах палітыкаў

«Я не даваў такой каманды». Лукашэнка пракаментаваў справу зніклых палітыкаў

label.reaction.like
3
label.reaction.facepalm
1
label.reaction.smile
1
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
8
label.reaction.anger
6