Асуджанаму анархісту Дзмітрыю Разановічу дадалі 9 месяцаў зняволення паводле артыкула аб злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі (артыкул 411 КК), піша тэлеграм-канал «Права на паўстанне».

Калі адбыўся суд, не ўдакладняецца. Пра новую крымінальную справу супраць Разановіча стала вядома 30 студзеня. Аб падрабязнасцях абвінавачвання не паведамлялася.

У снежні 2021 года суд прысудзіў Дзмітрыя Разановіча да 19 гадоў калоніі паводле артыкулаў аб тэрарызме (частка 2 артыкула 289 КК), незаконным абароце зброі (часткі 2 і 4 артыкула 295 КК) і правозе зброі або выбуховых прылад праз мяжу (Частка 1 артыкула 333-1 КК).

Разам з ім судзілі анархістаў Ігара Аліневіча, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Дуброўскага.

Чытайце таксама:

Супраць зняволенага анархіста Дзмітрыя Разановіча завялі новую крымінальную справу

«Сур'ёзна схуднеў, важыць, напэўна, кілаграм 80». Былы палітвязень пра Віктара Бабарыку

За два месяцы да сканчэння тэрміну на Змітра Дашкевіча зноў завялі крымінальную справу

label.reaction.like
1
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
2