У Вілейскім раёне назіралі пагоню. Каля 20:00 пільныя мясцовыя жыхары паведамілі ў ДАІ пра аўтамабіль Toyota, якім кіраваў нецвярозы мужчына, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Інспектары хутка выявілі аўтамабіль. На сігнал аб спыненні кіроўца адрэагаваў дзіўна: пашкодзіў службовае аўто і працягнуў рух. Пачалася пагоня.

Парушальнік не падпарадкоўваўся патрабаванням міліцыянтаў, віхляў з боку ў бок, ствараў пагрозу бяспецы для іншых удзельнікаў руху.

Тады інспектар вырашыў выкарыстаць табельную зброю. Ён зрабіў два папераджальныя стрэлы ў паветра і некалькі прыцэльных. У выніку, пасля пашкоджання кола, шумахер спыніўся.

Калі 37-гадовага кіроўцу затрымалі, высветлілася, што ў яго амаль два праміле алкаголю ў крыві. Да таго ж ліхач, які ніколі не меў пасведчання кіроўцы, раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за язду ў нецвярозым стане.

Пасля складання дзевяці пратаколаў кіроўцу змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Штраф 200 базавых велічынь (8000 рублёў) — такі вынік аўтамабільнага заезду ў стане алкагольнага ап'янення.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0