Мінюст ЗША. Фота: justice.gov

Мінюст ЗША. Фота: justice.gov

Беларускага бізнэсоўца ў ЗША прысудзілі да 21 месяца турмы за абыход санкцый, піша Reform.news са спасылкай на Мінюст ЗША.

Амерыканскі суд прысудзіў беларускага бізнэсоўца Сяргея Карпушкіна да 21 месяца пазбаўлення волі за ўдзел у схеме абыходу санкцый.

Таксама ён павінен вярнуць 4,7 млн даляраў, атрыманых незаконным шляхам, паведамляе Мінюст ЗША.

Раней Карпушкін заключыў угоду са следствам.

Па справе прайшлі два фігуранты: Джон (Хурэм) Кен Ансалан, прэзідэнт кампаніі Metalhouse LLC, якая базуецца ў Фларыдзе і зарабляе на гандлі сталлю, і Сяргей Карпушкін, былы бізнес-партнёр Ансалана. Ён жыве ў Маямі.

Карпушкін прызнаў сябе вінаватым у змове з мэтай абыходу санкцый і ў міжнародным адмыванні грошай. Яго затрымалі ў красавіку 2023 года. У верасні ён заключыў здзелку са следствам.

Унсалан атрымаў 6 гадоў турмы за змову з мэтай адмывання грошай для парушэння санкцый ЗША, уведзеных супраць прарасійскага ўкраінскага бізнэсоўца Сяргея Курчанкі. Ён прызнаў сваю віну і абавязаўся вярнуць 160 млн даляраў, атрыманых злачынным шляхам.

Згодна з матэрыяламі справы, Унсалан і Карпушкін закуплялі сталеліцейнае абсталяванне і сыравіну, хоць ведалі, што Курчанка і яго кампаніі знаходзяцца пад санкцыямі.

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1