Скрыншот відэа МУС
Жыхарка вёскі Малыя Бортнікі паведаміла ў міліцыю, што ў яе скралі грошы. Сілавікі паехалі па адрасе, але нікога побач з домам не знайшлі.
Раптам з будынка выйшаў мужчына з касой. Па паведамленні міліцыі, ён паводзіў сябе агрэсіўна і рухаўся ў бок супрацоўнікаў. Участковы заклікаў мужчыну спыніцца, але той працягваў ісці на міліцыянтаў нават пасля папераджальнага стрэлу ў паветра.
У выніку ўчастковы стрэліў мужчыну ў нагу. 59-гадовага мясцовага жыхара даставілі ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі.
Мужчыну пагражае да сямі гадоў турмы.
0
3
0
1
1
9