Уручэнне ўзнагароды Сяргею Дзявятых.Фота: kcna.kp

Уручэнне ўзнагароды Сяргею Дзявятых.Фота: kcna.kp

Згодна з паведамленнем, вучоная ступень доктара грамадска-палітычных навук КНДР нададзеная загадчыку кафедры Віцебскай дзяржаўнай ветэрынарнай акадэміі Беларусі.

«Ён растлумачыў і даказаў слушнасць і выдатнасць самабытных ідэй і палітыкі нашай краіны, заснаваных на традыцыях рэвалюцыйнай адукацыі, якія стварыў вялікі правадыр таварыш Кім Ір Сэн», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Цырымонія надання звання адбылася 15 красавіка ў Мансудэскім палацы з’ездаў. У ёй узялі ўдзел намеснік прэмʼер-міністра КНДР Чон Сын Гук, намеснік старшыні Карэйскага таварыства дзеячаў грамадскіх навук Пак Чхоль Чжун, кіраўнічыя работнікі Дзяржаўнай атэстацыйнай камісіі і Карэйскага таварыства дзеячаў грамадскіх навук, чальцы дэлегацыі арганізацый вывучэння ідэй чучхэ (мясцовай ідэалогіі) з розных краін.

Сяргей Дзявятых разам са студэнтам схіляецца перад партрэтамі Кім Ір Сэна і Кім Чэн Іра ў амбасадзе КНДР у Менску. 7 верасня 2023 г. Фота: vsavm.by

Сяргей Дзявятых разам са студэнтам схіляецца перад партрэтамі Кім Ір Сэна і Кім Чэн Іра ў амбасадзе КНДР у Менску. 7 верасня 2023 г. Фота: vsavm.by

Імя навукоўца ў паведамленне не называецца, але на сайце Віцебскай дзяржаўнай ветэрынарнай акадэміі пад гэтае апісанне падыходзіць Сяргей Дзявятых, загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплінаў і аграбізнэсу. Напрыклад, у 2017 годзе ён ладзіў у акадэміі выставу «Паўночная Карэя: далёкая і блізкая», а летась разам са студэнтам факультэта ветэрынарнай медыцыны наведваў дыпламатычны прыём у амбасадзе КНДР у Мінску.

Згодна з афіцыйнай біяграфіяй, Дзявятых у 1989 годзе скончыў зааінжынерны факультэт Віцебскага ветэрынарнага інстытута (цяпер акадэмія), у 2000 годзе — філалагічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта паводле спецыяльнасці «настаўнік расейскай мовы і літаратуры», у 2018 годзе — Міжнародны ўніверсітэт МІПСА паводле спецыяльнасці «прававое рэгуляванне замежнаэканамічнай дзейнасці»; магістр правазнаўства.

Сяргей Дзявятых на выставе «Паўночная Карэя: далёкая і блізкая». 27 кастрычніка 2017 года. Фота: vsavm.by

Сяргей Дзявятых на выставе «Паўночная Карэя: далёкая і блізкая». 27 кастрычніка 2017 года. Фота: vsavm.by

Ён чалец Расійскага псіхалагічнага таварыства і Расійскага геаграфічнага таварыства, з 2017 года — ганаровы чалец Саюза журналістаў КНДР.

16 красавіка ў Пхеньян прыбыў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў. Беларускія дзяржаўныя медыі не паведамлялі пра гэта, але пра візіт расказала ЦТАК.

Чытайце таксама:

Кім Чэн Ын заклікаў «як ніколі» рыхтавацца да вайны і вывучыў макет Сеула

Кім Чэн Ын асабіста пратэсціраваў танк на вучэннях арміі КНДР

Кім Чэн Ын даў заданне хутчэй рыхтавацца да вайны

Пуцін падарыў Кім Чэн Ыну ўласны аўтамабіль

label.reaction.like
4
label.reaction.facepalm
19
label.reaction.smile
32
label.reaction.omg
2
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
2