Віктар Калаўр. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Віктар Калаўр. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Чалавека, якога збіраюцца судзіць, зваць Віктар Калаўр. Яму 46 гадоў, ён рабочы са Століна. Пасля школы праходзіў тэрміновую службу ў валожынскай 153-й асобай радыётэхнічнай брыгадзе.

Вядома, што ён быў палітычна актыўным чалавекам, допісы пра гэта ёсць у ягоных сацсетках. На старонках у сацсетках Віктар таксама падтрымлівае Украіну ў яе змаганні супраць імперыялістычнай агрэсіі.

Калаўра аб'явілі ў вышук у Беларусі ўлетку 2022 года як асобу, якая ўхіляецца ад следства па ч.1 арт. 130 КК РБ (распальванне варожасці або варажнечы) і арт. 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады). За гэта ў Беларусі яму б пагражала да пяці гадоў калоніі. Гэтыя артыкулы ў нашай краіне выкарыстоўваюцца амаль выключна для палітычнага пераследу.

Цяпер супраць Калаўра пачалі «спецыяльную вытворчасць» і будуць судзіць Віктара завочна. Мужчыне прапануюць вярнуцца ў Беларусь і здацца ў Пінскі раённы следчы камітэт.

У адваротным выпадку яму пагражае «завочны прысуд» — як і сотням іншых ахвяр палітычных рэпрэсій, якім удалося схавацца ў свабодных краінах.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы са звестак з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграваў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў улады. 

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў. Каля 200 тысяч чалавек вымушаныя былі пакінуць Беларусь, ратуючыся ад рэпрэсій. Сотні тысяч людзей зазналі адміністратыўны пераслед або былі звольненыя па палітычных матывах. 

Чытайце таксама:

Вынеслі прысуд па справе «Байпола». Азараву далі 25 гадоў завочна

«Не быў хамам». За здраду дзяржаве судзяць падпалкоўніка, які «перажываў за Украіну»

Актывісты, журналісты, палітыкі, добраахвотнікі. Каго з беларусаў абвясцілі ў вышук у Расіі

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
23