Уладзімір Зяленскі з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Фота: AP

Уладзімір Зяленскі з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Фота: AP

«Дзіўна. Гэта гаворыць пра тое, што гэта пытанне не бяспекі тады. Што гэта зусім чыстая палітыка. І, шчыра кажучы, гэта ганьба для свету. І проста ганьба для дэмакратыі і для ўсіх тых, хто пра дэмакратыю толькі гаворыць», — падкрэсліў Зяленскі.

Ён адзначыў, што калі ў Кангрэсе падзеляць пытанне дапамогі для Ізраіля і Украіны, то гэта будзе сведчыць, што праблема разглядаецца праз прызму выбараў у ЗША.

«І што гэта проста чыстая палітыка. Калі ўвесь свет кажа: Як жа так, Іран змог біць па Ізраілі, трэба цяпер па-папулісцку дапамагаць Ізраілю і забыцца пра тое, што адбываецца ва Украіне. Гэта чыстая палітыка.

Гэта значыць, што ўсім усё адно, колькі людзей гіне ва Украіне кожны дзень. Ім важна, якія ў іх рэйтынгі. Вось пра што гэта кажа. Яны проста забываюцца, што ў мёртвых ніякіх рэйтынгаў няма. І што калі Украіна праваліцца, то будзе вайна ў іншых краінах НАТА, і калі яна будзе, то амерыканскія салдаты тады будуць абараняць», — перакананы Зяленскі.

Ён лічыць, што Кангрэсу ЗША, пакуль не позна, трэба прагаласаваць за дапамогу для ўсіх краін, чыё жыццё залежыць ад гэтага.

Акрамя таго, у прэзідэнта Украіны спыталіся, што калі настолькі складана зацвердзіць дапамогу для Украіны ў Кангрэсе ЗША цяпер, то што прымушае яго паверыць, што гэта будзе лягчэй у наступным годзе, асабліва калі на пасаду прэзідэнта ЗША зноў абяруць Дональда Трампа.

«Мы не думаем, што нам будзе лягчэй. Мы змагаемся. Мы не думаем пра наступны год. Мы думаем пра заўтрашні дзень. Нашыя мэты, скажу вам, нашмат жыццёвейшыя і прасцейшыя. Нам трэба жыць заўтрашнім днём.

Што будзе ў наступным годзе, я скажу вам шчыра, ніхто не ведае. Таму што мы не разумеем, на якой падтрымцы будзе Украіна, якія яшчэ выбухі і войны могуць яшчэ быць у свеце, што будзе з Кангрэсам Злучаных Штатаў… Яны могуць ухваліць рашэнне. І я спадзяюся, што яны нас слухаюць і ўхваляць рашэнне ў найбліжэйшыя дні і тыдні, але не даўжэй», — падкрэсліў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны спадзяецца, што гэтае рашэнне будзе станоўчае. Ён адзначыў, што складана ваяваць, калі ў ворага колькасць расійскай авіяцыі перавышае ўкраінскую ў прапорцыі 30 да 1, а артылерыі 10 да 1.

«Мы ж не просім пра нейкую асаблівую зброю. Мы ж не гаворым пра нейкія ракеты на 2-3 тысячы км і да таго падобнае. Нічога такога няма. І ніхто не просіць даць 500 самалётаў або 300. Дарэчы, Расія выкарыстоўвае толькі 300 самалётаў толькі на тэрыторыі Украіны», — сказаў Зяленскі.

Разам з тым ён спадзяецца, што палітыка падтрымкі Украіны не зменіцца, калі ў ЗША абяруць на пасаду прэзідэнта Дональда Трампа.

«Я буду верыць, што Злучаныя Штаты ўсё ж не спыняць дапамогу. І мы будзем саюзніцкімі дзяржавамі. І што палітыка прэзідэнта, калі ён зменіцца, — ніхто не ведае, гэта выбар амерыканцаў, але калі ён зменіцца, палітыка прэзідэнта не зменіцца прынамсі ў дачыненні да Украіны», — сказаў Зяленскі.

Перад гэтым стала вядома, што спікер амерыканскай Палаты прадстаўнікоў (ніжняя палата Кангрэса) Майк Джонсан плануе ўнесці ў гэты заканадаўчы орган асобныя законапраекты па фінансаванні вайсковых патрэб Украіны, Ізраіля, а таксама Тайваня, каб выйсці з тупіка вакол надання пакета дапамогі на суму 95 мільярдаў даляраў, які ўжо ўхваліў Сенат.

Чытайце таксама:

Зяленскі: У нас засталося 0 ракет, таму расіяне знішчылі Трыпольскую ЦЭС

Зяленскі заклікаў саюзнікаў абараніць Украіну гэтак жа сама, як Ізраіль

Дуда пажадаў Зяленскаму прыехаць на наступны саміт Трымор'я ў касцюме

Зяленскі паабяцаў разбурыць Крымскі мост падчас новага контрнаступу

Зяленскі назваў прымітыўнымі ідэі Трампа аб здачы тэрыторый у абмен на спыненне вайны

Клас
18
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
11