Дзмітрый Карсюк. Фота: 112.by

Дзмітрый Карсюк. Фота: 112.by

Гэтым разам абвінавачаныя — адразу пяцёра чалавек. Сярод іх, мяркуючы па імёнах па бацьку, — два браты: Яўген і Аляксандр Юрэвічы. Таксама судзяць Аляксандру Юрэвіч. Разам з імі паводле гэтага ж артыкула абвінавачваюць Анжаліку і Дзяніса Лагуноў, піша «Вясна».

Падрабязнасці справы невядомыя. Яе разглядае суддзя Дзмітрый Карсюк, які вядомы ўдзелам у палітычна матываваных крымінальных справах.

Так, з 2020 года ён разглядзеў ужо як мінімум 42 справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Часцей за ўсё ён прызначае абвінавачаным «хатнюю хімію», але напрыклад, асудзіў палітвязняў Ягора Вяршыніна, Данілу Ганчарова, Яўгена Папакуля да пазбаўлення волі ў калоніі.

Чытайце таксама:

Жыхару Гомеля за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе далі два гады калоніі строгага рэжыму

Да палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк зноў не пусцілі адваката

Палітвязень Сяргей Спарыш скардзіцца на адсутнасць медыцынскай дапамогі

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
20