Майкл Джордан. Фота: Wikimedia Commons.

Майкл Джордан. Фота: Wikimedia Commons.

Галоўны трэнер «Мінска» Аляксей Сухавецкі, разважаючы пра лідараў каманды ў гэтым сезоне, паскардзіўся, што ў клубе няма такога ж яркага гульца, як легендарны Майкл Джордан.

«Наша каманда заўсёды павінна быць моцнай як каманда. У нас такіх яркіх выканаўцаў, як Майкл Джордан, няма. Мы яго ўвесь час чакаем, але пакуль ён не прыходзіць. У кожным разе мы павінны быць моцнымі як каманда: звышагрэсіўная абарона, добрая абарончая камунікацыя, каб прымусіць суперніка баяцца, і тады ў гэтай каманды з'явіцца шанец», — цытуе Сухавецкага «Трыбуна».

Без Майкла Джордана «Мінск» займае ўпэўненае апошняе месца ў расійскай Лізе ВТБ. Каманда за ўвесь сезон атрымала толькі адну перамогу, пацярпеўшы пры гэтым 37 паразаў.

Майкл Джордан — легенда амерыканскага і сусветнага баскетбола. Ён лічыцца адным з найлепшых баскетбалістаў у гісторыі. Джордан унёс значны ўклад у сусветную папулярызацыю баскетбола ў 1990-я гады.

Чытайце таксама:

Беларускі баскетбольны клуб толькі ў 35-м матчы здабыў першую перамогу

Бізнэсмен з-за мяжы паспрабаваў «купіць» дзяржаўны баскетбольны клуб. Вось што з гэтага выйшла

Красоўкі Майкла Джордана прадалі за рэкордныя восем мільёнаў даляраў

Леброн Джэймс пабіў рэкорд па колькасці згуляных хвілін у гісторыі НБА

Бан беларускага баскетбола працягнулі

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0