Фота: Міжнародны алімпійскі камітэт

Фота: Міжнародны алімпійскі камітэт

У Баку ў нядзелю завяршылася еўрапейская алімпійская кваліфікацыя ў барцоў вольнага стылю. Беларускія спартоўцы заваявалі чатыры ліцэнзіі: Арыйан Цютрын (да 57 кг), Магамед Кадымагамедаў (да 74 кг), Аляксандр Гуштын (да 97 кг) і Дзяніс Храмянкоў (да 125 кг), паведамляе НАК Беларусі.

У цяжкай атлетыцы ў топ-10 сусветнага рэйтынгу па выніках старту на Кубку свету трапіла Сюзана Валадзько. Яна таксама атрымала пуцёўку ў Парыж.

Такім чынам, у беларускай каманды на сённяшні дзень 16 алімпійскіх ліцэнзій. Адборы на гульні ў іншых відах спорту працягваюцца, аднак засталося няшмат часу да Алімпіяды, якая стартуе 26 ліпеня.

У 2021 годзе ў Алімпіядзе ў Токіа ўдзельнічала 108 беларускіх спартоўцаў і гэта была самая правальная Летняя Алімпіяда для беларусаў у гісторыі. Яны заваявалі ўсяго сем медалёў, у тым ліку адно золата (Іван Літвіновіч, батут).

У Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра ўдзельнічалі 124 беларусы. Яны прывезлі дзевяць узнагарод, у тым ліку золата ў скачках на батуце Уладзіслава Ганчарова.

Найбольшая колькасць беларусаў брала ўдзел у Алімпіядзе ў Пекіне: 181 чалавек, якія прывезлі 14 медалёў.

Да Алімпіяды дакладна не будуць дапушчаныя тыя спартоўцы, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне, а таксама — якія маюць кантракты з вайсковымі ведамствамі. Аднак у кожным выпадку рашэнне будзе прымацца федэрацыямі відаў спорту.

Не зразумела пакуль, ці будуць удзельнічаць Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка.

Чытайце таксама:

У Расіі спрачаюцца, кім будуць іхнія тэнісісты на Алімпіядзе — «бамжамі» ці «замежнымі агентамі»

Французскі алімпіец смешна зваліўся з трампліна на вачах у Макрона — ВІДЭА

Мэр Парыжа: На Алімпіядзе расійскім і беларускім спартсменам будуць не рады

На апошняй летняй Алімпіядзе выступалі 108 атлетаў з Беларусі, на гульні ў Парыжы пакуль ёсць толькі 6 дакладных ліцэнзій

МАК зацвердзіў сцяг, пад якім на Алімпіядзе будуць выступаць беларусы і расіяне. Без чырвонага, але з зялёным

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1