Мікола Маляўка

Мікола Маляўка

«Учора днём патэлефанавала жонка Міколы і паведаміла, што ён прыкладна ў 13:30 ціха пайшоў з жыцця», — сказаў Мікола Чарняўскі.

Мікола Маляўка нарадзіўся 13 снежня 1941 года ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна.

Пісаць вершы ён пачаў яшчэ ў школьныя гады. Маляўка аўтар паэтычных зборнікаў «Едуць маразы», «Лотаць», «Кола», «Дар», «Дзічка ў полі», «Сланечнік», «Раманс на два галасы», «Слухаю дождж». Шырокую вядомасць атрымалі зборнікі вершаў «Зімні дождж», кніга лірыкі «Рушнічок на крыжы», этнаграфічная кніга «Сядзіба, або Хата з матчынай душою» і інш.

Самай важнай кнігай у сваім жыцці Мікола Маляўка лічыў зборнік «Старая зямля», у які ўвайшло каля 300 санетаў. Гэтая кніга прысвечаная ягонай роднай вёсцы і яе жыхарам.

На вершы паэта былі напісаны песні, паводле драматычных твораў ставіліся спектаклі. Ён лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова і іншых узнагарод.

Паводле слоў Міколы Чарняўскага, развітанне з Міколам Маляўкам будзе праходзіць у Мінску на вул. Кульман, 33А, 6 красавіка з 9.00 да 10.00. Пахаванне пройдзе на радзіме нябожчыка — у вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна.

Чытайце таксама:

Памерла Лета Юстыновіч

Памёр калісьці вядомы блогер Целагрэйкін

Памёр беларус Алім Кашавараў, які гераічна ратаваў людзей у «Крокус Сіці Холе»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
29
Абуральна
0