Рустам Мініханаў
Падчас выступу Мініханаў пракаментаваў атакі ўкраінскіх беспілотнікаў на гарады Ялабугу і Ніжнякамск 2 красавіка. Ён адзначыў, што «самыя пацярпелыя ўчасткі» — энергетыка і звязаныя з гэтай сферай вытворчасці.
«Мабыць, з-за таго, што Ураза і пост праваслаўны, Усявышні дае нам знак: прачніцеся, хлопцы, ніхто вас не абароніць, акрамя сябе. Не трэба чакаць, што спрацуе супрацьракетная абарона, яна вырашае іншыя задачы. Мы павінны вырашаць сваімі сіламі, кожнае прадпрыемства, кожны муніцыпалітэт, кожны горад», — сказаў кіраўнік Татарстана ў звароце да кіраўнікоў прадпрыемстваў рэгіёна.
Пры гэтым ён не ўдакладніў, як менавіта прадпрыемствы павінны адбіваць атакі, але заклікаў экстранныя службы заўсёды быць напагатове, мець запасы і брыгады.
Чытайце таксама:
Дрон атакаваў НПЗ у Ніжнякамску
Украінскія дроны атакавалі прадпрыемства ў Татарстане, дзе выпускаюць «шахеды»