У тым ліку суправаджаў яго ў замежных камандзіроўках — у 2017 годзе ў Індыю, у 2018 годзе ў Кітай, а ў 2019-м у Туркменістан.

 

Жонку Юрыя Альшэўскага таксама нядаўна вызначылі. Яе завуць Святлана Сакалоўская і яна была прызначаная дэпутаткай у Палату прадстаўнікоў у 2024 годзе. Таксама яна займае пасаду першай намесніцы старшыні КДК Мінскай вобласці.

Кампанія «Гардсэрвіс» адзіная ў Беларусі прыватная ахоўная арганізацыя, якая мае спецыяльны дазвол на набыццё, захоўванне і перадачу сваім супрацоўнікам цывільнай і службовай зброі. Гэты дазвол кампанія атрымала дзякуючы асобнаму ўказу Аляксандра Лукашэнкі ў чэрвені 2020 года.

У лістападзе 2023 года «Белпол» апублікаваў расследаванне пра тое, што «Гардсэрвіс» мае цэлы арсенал зброі і пры гэтым ахоўвае толькі двух чалавек — Віктара Шэймана і набліжанага да беларускіх уладаў бізнэсоўца Аляксея Алексіна. А грошы зарабляе праз сумнеўныя схемы па перапродажы нерухомасці, якую кампанія бязвыплатна атрымала ад дзяржавы.

Чытайце таксама:

Праслухоўка і «хабар» ад КДБ. Стала вядома, як судзілі экс-кіраўніка аховы Лукашэнкі

«ГардСэрвіс» не вялікі бізнэс, а фактычна бізнэс-карлік — вытрымка з аўдыту

Новае расследаванне «Белпола» раскрывае таямніцы «ГардСэрвіса», заробкі яго работнікаў і атрыманне 5,5 мільёна даляраў з паветра мінскай Сцяпянкі 

Дачка дырэктара «Лініі Сталіна» і ўнучка заснавальніка «Гардсэрвіса» пераехала ў Польшчу. А вось на чым зарабляе іх сям'я

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6