Іранскі дэманстрант з фатаграфіяй Махсы Аміні, дзяўчыны, якую забіла так званая іранская «паліцыя нораваў» за няправільнае нашэнне хіджаба. Фота: Cliff Owen / AP

Іранскі дэманстрант з фатаграфіяй Махсы Аміні, дзяўчыны, якую забіла так званая іранская «паліцыя нораваў» за няправільнае нашэнне хіджаба. Фота: Cliff Owen / AP

Іранскі суд вынес смяротнае пакаранне начальніку мясцовай паліцыі на поўначы Ірана з-за забойства дэманстранта падчас масавых пратэстаў у 2022 годзе, паведамляе «Голас Амерыкі» са спасылкай на іранскія медыя.

Паводле абвінаваўчага прысуду, афіцэр Джафар Джаванмардзі, ужо былы начальнік мясцовай паліцыі ў горадзе Бэндэр-Энзэлі (іранская паўночная правінцыя Гілян), быў арыштаваны ў снежні 2022 года за «парушэнне правілаў выкарыстання агнястрэльнай зброі» і «наўмыснае забойства» 27-гадовага мужчыны Мехрана Самака, які «ўдзельнічаў у мітынгу».

«Мехран Самак быў застрэлены з драбавікоў іранскімі сіламі бяспекі пасля таго, як пасігналіў на сваім аўтамабілі ў гонар пройгрышу Ірана на чэмпіянаце свету па футболе ў Катары, які адбываўся падчас масавых антыўрадавых пратэстаў у Іране», — перадае «Голас Амерыкі» са спасылкай на іранскіх праваабаронцаў, якія знаходзяцца за мяжой.

Як адзначыў адвакат ахвяры, смяротны прысуд начальніку паліцыі быў вынесены паводле ісламскай традыцыі крэўнай помсты пад назвай «кісас» («вока за вока»), якое прызначаецца шарыяцкімі судамі ў выключных выпадках за наўмыснае забойства і цялесныя пашкоджанні незваротнага характару. 

Нагадаем, што масавыя пратэсты ў Іране ў канцы 2022 года былі выкліканыя забойствам 22-гадовай Махсы Аміні пасля таго, як яе затрымала «паліцыя нораваў» краіны. Дзяўчына адразу стала галоўным сімвалам пратэстаў іранскага грамадства за перамены.

Праваабаронцы ў Іране, якія адсочваюць рэпрэсіі, паведамлялі, што падчас пратэстаў былі арыштаваныя дзясяткі тысяч чалавек. Па іх інфармацыі, як мінімум 530 чалавек былі забітыя ў выніку жорсткага задушэння дэманстрацый уладамі.

22 тысячы пратэстоўцаў потым былі афіцыйна памілаваныя

Чытайце таксама:

«У Іране сістэма ўстойлівая, бо там няма манаполіі на ўладу». Усходазнаўца расказаў, ці могуць пратэсты перамагчы і як збудаваная гэтая ўнікальная палітычная сістэма

ЗША таемна папярэдзілі Іран аб падрыхтоўцы тэракту на могілках, але той дазволіў яму здарыцца

Урад Францыі падасць у суд на вучаніцу-мусульманку, з-за канфлікту з якой звольніўся дырэктар

label.reaction.like
9
label.reaction.facepalm
5
label.reaction.smile
2
label.reaction.omg
10
label.reaction.sad
2
label.reaction.anger
2