Міхаіл Падаляк абвергнуў патрабаванні Вашынгтона спыніць атакі Украіны па нафтавай інфраструктуры Расіі. Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны ў эфіры Дождя.

«Гэта фіктыўная інфармацыя. Ніхто не будзе пасля двух гадоў поўнамаштабнай вайны дыктаваць Украіне ўмовы вядзення гэтай вайны. У рамках міжнароднага права Украіна можа «абястлушчваць» расійскія інструменты вядзення вайны. Паліва з'яўляецца базавай прыладай вядзення вайны. Украіна будзе разбураць паліўную інфраструктуру».

Падаляк падкрэсліў, што Расія наносіць удары па крытычнай інфраструктуры Украіны з «генацыднымі» намерамі, тады як Украіна знішчае інфраструктуру вайны.

Раней Financial Times са спасылкай на крыніцы распавяла аб тым, што Вашынгтон просіць Украіну спыніць атакі расійскіх НПЗ, каб не выраслі сусветныя цэны на нафту, а таксама каб не справакаваць меры ў адказ Масквы.

Падаляк таксама пацвердзіў, што Украіна аказвае дапамогу падраздзяленням «Рускага добраахвотніцкага корпуса» (РДК) і «Легіёна «Свабода Расіі» на белгарадскім і курскім напрамках.

«Нам важна вярнуць вайну на тэрыторыю краіны-агрэсара. Мы бачым, што робіць сёння Расія з грамадзянскім насельніцтвам у прыфрантавой зоне: выкарыстоўвае кіраваныя цяжкія авіябомбы ў гіганцкай колькасці, цалкам сцірае з зямлі гарады і вёскі ў Сумскай і Харкаўскай абласцях. Каб гэта спыніць, трэба адсунуць ад лініі фронту расійскія базы».

Падаляк таксама падкрэсліў, што ўдары па Белгарадскай і Курскай абласцях служаць падрыву лагістычных магчымасцей войскаў РФ.

Чытайце таксама:

ЗША папрасілі Украіну спыніць атакі на расійскія НПЗ

Беспілотнікі атакавалі Энгельс Саратаўскай вобласці

Ноччу адбылася маштабная атака БПЛА на Расію. Гарэў чарговы НПЗ

Клас
48
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2