Валерый Кавалаўскі Valery Kovalevsky Валерий Ковалевский

Валерый Кавалеўскі. Скрын відэа EuroradioLive / YouTube

Дзе будзе вырабляцца пашпарт?

Пашпарт «Новай Беларусі» будзе друкавацца ў Вільні (нагадаем, што ўзоры пакуль не надрукаваны і прыём заявак яшчэ не адкрыты). Выбар абумоўлены тым, што партнёрам па друку выступае літоўская кампанія. Яе супрацоўнікі дапамаглі ў дызайне дакумента з разлікам на тое абсталяванне, якое ў іх ёсць.

«Геральдычная рада, якая працуе з Вільні, ініцыявала працэс, стварыла супольна са спецыялізаванай літоўскай арганізацыяй дызайн, дапамагла насыціць дакумент элементамі бяспекі і прывесці яго ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі», — распавядае Кавалеўскі.

Ён дадае, што дызайн дакумента яшчэ да канца не зацверджаны. Могуць быць дробныя але не крытычныя змены ў параўнанні з дызайнам, які быў публічна прадстаўлены ў жніўні мінулага года.

Дзе будзе пашпартны стол?

Па словах Кавалеўскага, цэнтральная служба пашпартнага стала будзе знаходзіцца ў Вільні. Але яго аддзяленні будуць і ў іншых месцах.

«Туды можна будзе прыйсці са сваімі заяўкамі. Сама працэдура патрабуе хаця б адзін раз зʼявіцца асабіста для таго, каб падаць ці атрымаць дакументы».

Архітэктура службы яшчэ будзе выбудоўвацца. Разглядаецца магчымасць збору даных у мабільным фармаце. Для гэтага будуць накіроўваць спецыялістаў з адпаведным абсталяваннем у нейкія краіны свету.

«Напрыклад, будзем накіроўваць чалавека, які будзе рабіць папярэдні запіс, людзі будуць звяртацца і пасля прыходзіць. І такім чынам будзем вырашаць праблему нашай пастаяннай прысутнасці ва ўсіх краінах», — распавёў палітык.

Хто ўзначаліць пашпартны стол

Кандыдатура на дырэктара пашпартнага стала пакуль не зацверджана, але такі чалавек ёсць. Кавалеўскі спадзяецца, што цягам тыдня ён будзе зацверджаны на пасадзе.

«Я знайшоў чалавека, прадставіў гэту кандыдатуру. Цяпер прымаецца рашэнне. Вельмі важна, каб гэты чалавек быў сапраўдным гаспадаром гэтага органа выдачы. Гэта будзе публічная асоба, той чалавек, які будзе адказваць на пытанні, валодаць усёй інфармацыяй, весці перамовы з нашымі партнёрамі», — распавядае палітык.

Чытайце яшчэ:

КДБ вырабіла пашпарт «Новай Беларусі» для экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва

«Мы наўмысна дадалі шэраг «пасхалак». Фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі» ад КДБ пракаментаваў спецыяліст, які над ім працуе

АПК: Ідзе фэйкавая рассылка наконт пашпарта новай Беларусі для збору даных

Клас
65
Панылы сорам
2
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5