Першапачаткова палёт меўся адбыцца ў чацвер, але з розных прычын перанесены.

Сёння на арбіту Зямлі павінен быць выведзены пілатуемы касмічны карабель «Саюз МС-25». Адным з членаў экіпажа і з'яўляецца Марына Васілеўская. На борце касмічнага карабля таксама беларус Алег Навіцкі і амерыканка Трэйсі Дайсан.

Марына Васілеўская

Марына Васілеўская

Стыкоўка карабля да вузлавога модуля «Прычал» расійскага сегмента МКС павінна адбыцца ў нядзелю.

Алег і Марына правядуць на арбіце 12 сутак і вернуцца дадому 6 красавіка на караблі «Саюз МС-24» разам з Лорал Эшлі О'Хара.

Трэйсі Дайсан будзе працаваць у космасе 184 сутак і прызямліцца 23 верасня на караблі «Саюз МС-25».

Марына Васілеўская ў 2017—2022 гадах працавала бортправадніцай у «Белавіі». У 2022-м яна прайшла адбор і стала адной з шасці кандыдатак для ўдзелу ў касмічным палёце. У маі 2023 года стала вядома, што яна — асноўны прэтэндэнт на ўдзел у экспедыцыі на Міжнародную касмічную станцыю (МКС). Дублёрам стала Анастасія Лянкова — дзіцячы хірург з Мінска.

Задача Марыны Васілеўскай — правесці некалькі навуковых эксперыментаў для беларускіх навукоўцаў. Касманаўтка пратэсціруе тэхналогіі, якія немагчыма праверыць на Зямлі. Таксама яна паразмаўляе са школьнікамі і студэнтамі па відэасувязі з арбіты.

Чытайце таксама:

Якія праграмы даручылі выканаць у космасе першай беларускай жанчыне-касманату

Лукашэнка вызначыў статус беларускіх касманаўтаў. За даброты трэба плаціць лаяльнасцю

Як Мінск выглядае з космасу ФОТА

Беларуская касманаўтка цяпер будзе ляцець да арбітальнай станцыі замест трох гадзін двое сутак

Лукашэнка хоча стварыць сваю Церашкову

Стала вядома, чаму беларуска не паляцела ў космас

Клас
17
Панылы сорам
2
Ха-ха
14
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
5