Фота: МНС Расіі

 Фота: МНС Расіі

Ва Уфе правядуць агляд-конкурс на лепшае бамбасховішча. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік адміністрацыі горада Ратмір Маўліеў.

Усе ахоўныя збудаванні грамадзянскай абароны будуць падзелены на тры групы: умяшчальнасцю да 150 чалавек, ад 150 да 600 чалавек і больш за 600 чалавек.

Мэр распарадзіўся стварыць камісію па правядзенні агляду-конкурсу. Кіраўнікам арганізацый, у якіх ёсць бамбасховішчы, рэкамендавана падрыхтаваць памяшканні і дапускаць членаў камісіі для іх агляду.

Пераможцы будуць узнагароджвацца лістамі падзякі, паведамілі ў адміністрацыі.

Уфа знаходзіцца ў больш чым 1,7 тыс. кіламетраў ад зоны баявых дзеянняў ва Украіне.

Чытайце таксама:

Беспілотнікі атакавалі Энгельс Саратаўскай вобласці

З Белгарадскай вобласці эвакуююць 9000 дзяцей. Адсяляюць і цэлыя вёскі

«Расія — гэта бензакалонка з арміяй. І мы маем намер знішчыць гэтую бензакалонку»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0