Пасольства Расіі ў Кішынёве. Фота: pasporta.org

Пасольства Расіі ў Кішынёве. Фота: pasporta.org

Міністэрства замежных спраў (МЗС) паведаміла 19 сакавіка, што выклікала пасла Расіі ў Малдове Алега Васняцова. Дыпламату выказалі пратэст супраць арганізацыі выбараў прэзідэнта Расіі на тэрыторыі Прыднястроўя і заявілі пра тое, што аднаго з супрацоўнікаў пасольства РФ абвясцілі персонай нон грата на тэрыторыі Малдовы, піша Newsmaker.md.

Ён павінен пакінуць краіну.

У Прыднястроўі 17 сакавіка без згоды Кішынёва адкрылі шэсць участкаў для галасавання на выбарах прэзідэнта Расіі. У выніку, паводле паведамлення мясцовых уладаў, на ўчастках, адкрытых у Ціраспалі, Бэндэрах, Рыбніцы і Грыгарыёпалі 97% выбаршчыкаў прагаласавалі за Уладзіміра Пуціна.

Раней МЗС Малдовы выклікала на кансультацыі пасла Расіі ў Кішынёве Алега Васняцова, якому выказала незадавальненне ў сувязі з пастановай амбасады РФ адкрыць выбарчыя ўчасткі ў прыднястроўскім рэгіёне.

Чытайце таксама:

«Справа аб спадарожнікавых талерках». Малдова высылае 45 чалавек з пасольства Расіі

Францыя падпісала абаронную дамову з Малдовай на фоне пагроз з боку Расіі 

У Малдове рыхтуюць рэферэндум па еўраінтэграцыі

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3